За 22 з паловай гады, у выніку дзеяньняў недэмакратычнага, аўтарытарнага рэжыму ўлады, у выніку працягу ягонай палітыкі прамаскоўскай унутранай акупацыі і русіфікацыі, у Беларусі былі абніжаны этнічныя, духоўныя, культурныя і інтэлектуальныя асновы нацыі.
Узровень грамадзтва шмат у чым застаўся ў 20-м стагодзьдзі. Сельская гаспадарка – калгасная,эканоміка – стратная, тэхналягічна састарэлая, спынілася на савецкім узроўні.
Гэта было зроблена антынародным рэжымам найперш шляхам ліквідацыі нацыянальнай адукацыі на беларускай мове, мэтанакіраваным абніжэньнем узроўню адукацыі, праграмаў навучаньня і выкладаньня з арыентацыяй на ўчарашні дзень індустрыяльнага грамадзтва і адсталыя дачыненьні. Зацьверджана сістэма адукацыі, якая прынцыпова не адпавядае вымогам грамадзтва 21-га стагодзьдзя.
Быў узяты курс на інтэлектуальную адсталасьць, адбылося зьмяншэньне гуманітарных навук і якасьці гуманітарнага навучаньня, пачалося згортваньне фундамэнтальнай навукі. Назіраюцца праявы вымушанай стагнацыі і грамадзкага упадку