Вольная Беларусь

Нацыянальна-вызвольны рух

ЗАЯВА РАДЫ ПАСПАЛІТАГА РУШЭНЬНЯ

Мы, сябры Паспалітага рушэньня, у складзе Варшаўскай, Гданьскай, Уроцлаўскай, Беластоцкай, Лодзкай, Познаньскай, Віленскай, Ковенскай харугваў (агульная колькасьць сяброў больш за 150 чалавек), сыходзячы з інтарэсаў далейшага разьвіцьця аб’яднаньня і канцэпцыі фармаваньня беларускіх нацыянальна-вызваленчых структур, заяўляем пра стварэньне самастойнай патрыятычна-спартовай абарончай арганізацыі па-за межамі Беларусі.

Дзейнасьць такой арганізацыі будзе спрыяць лепшай каардынацыі, унутранаму ўзаемадзеяньню і кіраваньню Рушэньнем, структурнаму пашырэньню і разьвіцьцю аб’яднаньня, мабілізацыі беларусаў, якія гатовыя змагацца за вызваленьне Беларусі, сістэмнай фізічнай і спецыяльнай падрыхтоўцы, сталаму матэрыяльнаму забесьпячэньню, а таксама фармаваньню нацыянальнага сьветапогляду сярод тых, хто далучыўся і далучыцца да Рушэньня.

Мы адкрытыя да ўзаемадзеяньня з усімі беларускімі нацыянальна-дэмакратычнымі суб’ектамі, дзейнасьць якіх скіравана на барацьбу з расейскай агрэсіяй, і спрыяе пабудове свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.

Жыве Беларусь!

Рада Паспалітага рушэньня, Варшава, 8 лютага 2023 году.

Падзяліцца ў сваіх сац сетках: