Зянон Пазьняк з Паўлам Усавым паўдзельнічалі як прадстаўнікі беларускай грамадскасьці ва ўрачыстасьці, прысьвечанай 160-й гадавіне Паўстаньня 1863 году. Мерапрыемства праходзіла ў Львове на Лычакоўскіх могілках.

Акцыю арганізавала польская дыяспара ва Украіне, на ёй прысутнічалі таксама дыпламаты Польшчы, Літвы і прадстаўнікі гарадзкіх і абласных уладаў Львова. Упершыню такое мерапрыемства сабрало прадстаўнікоў чатырох народаў Рэчы Паспалітай.

«Сёньня мы сабраліся, таму што над намі, калі зноў пагражае гэты вораг усім нам, над намі вісіць дух гэтых паўстанцаў, якія пайшлі на сьмерць, каб гэты дух падымаў цэлыя пакаленьні. Кастусь Каліноўскі, які ўзначальваў паўстаньне на Беларусі, перад шыбеніцай напісаў ліст да народу, які заканчваўся вешчымі словамі: тады, народзе, будзеш свабодны, калі над над табой маскаля ўжо ня будзе. Вось гэта запавет людзей, якія пайшлі на сьмерць, ён важны цяпер і для нас», — сказаў Зянон Пазьняк на акцыі памяці.


22 студзень 2023 г.