Вольная Беларусь

Нацыянальна-вызвольны рух

СУСТРЭЧЫ Ў КІЕВЕ

Сёньня, нягледзячы на ракетныя ўдары па Украіне і Кіеву, адбылася сустрэча Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” і Палку імя Кастуся Каліноўскага зь сябрамі міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднаньня Вярхоўнай Рады Украіны “За дэмакратычную Беларусь” Багданам Ярэменкам і Сяргеем Швецам.

Былі закранутыя вельмі важныя пытаньні:

  • сітуацыя ў Беларусі і вакол яе, рызыкі ўступленьня краіны ў вайну;
  • праблема прызнаньня Беларусі акупаванай краінай;
  • падтрымкі і перспектывы разьвіцьця Палку Каліноўскага як палітычнага суб’екту;
  • узаемадзеяньне ў сферы разьвіцьця ініцыятыў па супрацьдзеяньні расейскай прапагандзе ў Беларусі;
  • сітуацыя з палітычнымі вязьнямі.

26 студзень 2023 г.

Падзяліцца ў сваіх сац сетках: