Вольная Беларусь

Нацыянальна-вызвольны рух

РЭЗАЛЮЦЫЯ Ў ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ АБ ЗАГІНУЛЫХ БЕЛАРУСАХ

Рэзалюцыя патрыётаў Беларусі і беларускіх дэмакратычных прадстаўнікоў у Дзень памяці аб загінулых беларусах у гадавіну расейскай акупацыі Беларусі і агрэсіі Расеі супраць Украіны.

У студзені 2022 году ў Рэспубліку Беларусь пад выглядам ваенных вучэньняў і пры спрыяньні нелегітымнага кіраўніка рэжыму ўлады Аляксандра Лукашэнкі Расейская Фэдэрацыя ўвяла свае войскі, якія занялі беларускія аэрадромы, стратэгічныя прадпрыемствы, тэрыторыю, зьдзейсьнілі такім чынам акупацыю краіны і празь месяц напалі на Украіну з акупаванай тэрыторыі Беларусі.

Акт агрэсіі і акупацыі Беларусі расейскім войскам зьяўляецца зламаньнем суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і грубым парушэньнем міжнароднага права.

Паколькі Расейская Федэрацыя працягвае заставацца ўдзельніцай Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў і сябрам Рады Бясьпекі ААН, мы заклікаем міжнародныя арганізацыі рэалізаваць міжнароднае права і запатрабаваць безумоўнага вываду акупацыйных расейскіх войскаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Варшава, 26 люты 2023 г.
Грамадзкі мітынг памяці беларусаў,
загінулых за свабоду

Падзяліцца ў сваіх сац сетках: