2 красавіка ў Беларускім Доме ў Варшаве адбылася прэзэнтацыя 34-х кніг, апублікаваных Зянонам Пазьняком: вершаў, прозы, публіцыстыкі, перакладаў ягоных твораў, а таксама тэкстаў іншых аўтараў, якія ён выдаў.




Сабралася моладзь, некаторыя прыехалі з іншых гарадоў і нават з-за межаў Польшчы. Атмасфэра сустрэчы была цудоўная. Зянон Станіслававіч распавёў пра сваю творчасьць, дэкламаваў вершы. Выступілі таксама іншыя дэкламатары. Прагучалі вершы на роднай мове, а таксама пераклады на нарвэжскую, партугальскую, італьянскую і ўкраінскую мовы.
Падчас мерапрыемства Беларусы набылі каля 200 кніг Зянона Пазьняка на 7 750 злотых. Усе сродкі ад рэалізацыі кніг Зянон Станіслававіч Пазьняк ахвяраваў на дзейнасьць Нацыянальна- Вызвольнаму Руху “Вольная Беларусь”. Імпрэза завяршылася доўгай чаргой. Кожны хацеў атрымаць аўтограф на кнігах аўтара.