Вольная Беларусь

Нацыянальна-вызвольны рух

Мурал у гонар героя

Рух Беларускіх Нацыяналістаў зрабіў у Варшаве мурал у гонар загінулага ва ўкраіне беларускага героя Міраслава Лазоўскага.

Міраслаў Лазоўскі нарадзіўся ў Менску ў 1973 годзе. У 1990-2000-ых гадах зьяўляўся адным са стваральнікаў і лідэраў беларускай нацыяналістычнай арганізацыі “Белы Легіён”. У 2010-ых гадах займаўся кнігавыдавецтвам на беларускую вайсковую тэматыку, адшукваў розныя артэфакты, якія адносяцца да жаўнераў ВКЛ у складзе напалеонаўскай арміі, зьбіраў гістарычныя карціны. Планаваў перадаць сваю калекцыю аднаму зь менскіх музеяў. У 2017 годзе Міраслаў Лазоўскі затрымліваўся і праходзіў па знакамітай “справе патрыётаў”. Пасьля расейскай агрэсіі супраць Украіны далучыўся да Палка Каліноўскага (на той момант батальёна). Стаў камандзірам атраду. 16 траўня Міраслаў Лазоўскі, ратуючы пабрацімаў, гераічна загінуў у баі з расейскімі акупантамі ў Бахмуце.

Мурал знаходзіцца ў Варшаве на пляцоўцы задняга дворыка Музея Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11). Усе жадаючыя могуць ушанаваць памяць Міраслава і ўскласьці кветкі і зьнічы штодзённа зь 10:00 да 20:00.

Падзяліцца ў сваіх сац сетках: