26 красавіка з нагоды 37-ай гадавіны Чарнобыльскай аварыі Беларускі Дом арганізоўвае лекцыю Зянона Пазьняка “Чарнобыльская катастрофа, яе ўплыў на здароўе людзей і палітычныя працэсы ў Беларусі”.
КАЛІ: 26 красавіка (серада), пачатак а 18:30.
ДЗЕ: Варшава, Беларускі Дом (ul. Kryniczna).
УДЗЕЛ: выключна па папярэдняй рэгістрацыі праз анкету.
Падчас мерапрыемства будзе магчымасьць набыць кнігі Зянона Пазьняка.
Чарнобыльская аварыя — тэхнагенная катастрофа, якая адбылася ў ноч на 26 красавіка 1986 на чацьвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай станцыі.
Першая ў Беларусі маштабная акцыя ў памяць аб аварыі адбылася 26 красавіка 1989 году – “Гадзіна смутку і маўчаньня” . З гэтага часу беларусы пачалі штогод арганізоўваць шэсьці пад назвай “Чарнобыльскі шлях”.
Лекцыю на тэму ўплыву Чарнобыльскай аварыі на Беларусь правядзе Зянон Пазьняк — сімвал адраджэньня беларускай ідэі, чалавек-легенда і адзін са стваральнікаў незалежнай беларускай дзяржавы.
