Вольная Беларусь

Нацыянальна-вызвольны рух

Лекцыя “Адкрыцьцё Курапатаў і пачатак сістэмнай барацьбы супраць расейскага камунізму”

8 чэрвеня Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6) запрашае на лекцыю чалавека-легенды і адкрывальніка Курапатаў Зянона Пазьняка «Адкрыцьцё Курапатаў і пачатак сістэмнай барацьбы супраць расейскага камунізму».

КАЛІ: 8 чэрвеня (чацьвер), пачатак у 18:30.
УДЗЕЛ: Выключна па папярэдняй рэгістрацыі праз анкету (колькасьць месцаў абмежаваная! Запрашэньні будуць дасланыя на пазначаны пры рэгістрацыі email за некалькі дзён да падзеі)

Упершыню пра масавыя расстрэлы супрацоўнікамі НКУС ва ўрочышчы Курапаты стала шырока вядома 3 чэрвеня 1988 года з артыкулу «Курапаты — дарога сьмерці» Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва.

Наведвальнікі лекцыі Зянона Пазняка, якому сапраўды ёсьць што расказаць пра Курапаты, даведаюцца:
— Чым ёсьць Курапаты для Беларусі і беларусаў,
— Як адбываліся археалагічныя раскопкі за менскай кальцавой напрыканцы 1980-х,
— Чаму беларускія ўлады намагаюцца кантраляваць гісторыю гэтага месца.

Падчас мерапрыемства будзе магчымасьць набыць кнігі Зянона Пазьняка за наяўныя.

Падзяліцца ў сваіх сац сетках: