Вольная Беларусь

Нацыянальна-вызвольны рух

ЯШЧЭ АДЗІН АЎТАМАБІЛЬ ДЛЯ ПАЛКУ КАЛІНОЎСКАГА

Нацыянальна-вызвольны рух Вольная Беларусь набыў яшчэ адзін аўтамабіль для Палку Каліноўскага.

Да Дня Волі на сабраныя грошы ад суполкі “Вольнай Беларусі” ў Канадзе быў набыты і перароблены ў баявы пікап Фольксваген Т-4, якога вельмі чакаюць нашыя хлопцы-ваяры ў Палку імя Кастуся Каліноўскага.

Гэта трэцяя машына такога кшталту ад нашага Руху.

Таксама Нацыянальна-Вызвольны Рух “Вольная Беларусь” працягвае збор сродкаў на дрон-разьведчык для Каліноўцаў.

Дзякуй усім беларусам, хто дапамагае ў набыцьці неабходнага ваярам, што абароніць іх ад раненьняў і паспрыяе набліжэньню перамогі над ворагам. Асобная падзяка суполцы “Таронта”.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!

Падзяліцца ў сваіх сац сетках: