Вольная Беларусь

Нацыянальна-вызвольны рух

Баявы аўтамабіль перададзены ў Полк Каліноўскага

Шаноўныя Беларусы!

Баявы аўтамабіль, на які вы ахвяравалі свае сродкі, перададзены ў полк імя Кастуся Каліноўскага. Нашы мужныя Ваяры сёньня на перадавой плацяць сваім жыцьцём і бароняць гонар кожнага беларуса, што жылі, жывуць і будуць жыць! Клянёмся, што ў Вольнай Беларусі Вашымі імёнамі будуць названы вуліцы і праспекты, плошчы і універсытэты!

Нацыянальны лідэр Зянон Пазьняк і Павел Усаў знаходзяцца зараз побач з нашымі хлопцамі, каб раздзяліць трагічны момант і падтрымаць Дух Ваяроў. Незабывайма, што вызваленьне Беларусі – справа ўсяго народа, бо бітва ідзе за наша існаваньне супраць расейскага зьвяр’я. Галоўным прыярытэтам Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” застаецца падтрымка палка імя Каліноўскага. Дзякуй усім, хто ахвяруе!

Слава Украіне! Героям Слава!
Жыве Беларусь! Жыве вечна!

Інфармацыя, як падтрымаць Полк Каліноўскага і Вольную Беларусь: https://belarusfree.org/dapamoga/

Падзяліцца ў сваіх сац сетках: