22 красавіка ў Гданьску адбылася сустрэча-размова на тэму “Нацыянальная ідэя”. Арганізатарамі выступілі РУХ, Паспалітае рушэньне і Вольная Беларусь. Імпрэза сабрала амаль сто чалавек. Пры гэтым частка людзей стаяла нават у калідоры. Галоўным сьпікерам сустрэчы стаў лідэр арганізацыі “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк. Таксама выступілі адзін з кіраўнікоў “Вольнай Беларусі” Павел Усаў, дэлегат Каардынацыйнай Рады і сябра РУХа Ян Рудзік, адзін з кіраўнікоў РУХа, кіраўнік “Паспалітага рушэньня” Сяржук Кедышка. Пасьля прысутныя змаглі задаць цікавячыя іх пытаньні, а таксама набыць кнігі Зянона Пазьняка і атрымаць подпіс аўтара.
Па ажыятажу вакол імпрэзы, рэакцыі залі, авацыях, шматлікіх пытаньнях сьпікерам і іншым момантам было добра бачна, што людзей вельмі цікавіць нацыянальна арыентаваныя сілы і пазыцыя. Сустрэча значна перавысіла вызначаны час і толькі патрэба вяртацца ў Варшаву прымусіла разьвітацца з ўдзельнікамі. Гэта яскрава паказвае, што будучыня абавязкова за нацыянальнай ідэяй і здаровым беларускім нацыяналізмам. А наступным месцам сустрэч у рэгіёнах стане Уроцлаў.









