ВІЗІТ У БАХМУТ

Зянон Пазьняк, Павел Усаў і Зьміцер Шчыгельскі наведалі пазіцыі беларускіх байцоў ва ўкраінскім Бахмуце, у ваколіцах якога ідуць жорсткія баі, сустрэліся з намесьнікам камандзіра Палку імя Кастуся Каліноўскага Вадзімам Кабанчуком. 30 студзень 2023 г.

СУСТРЭЧЫ Ў КІЕВЕ

Сёньня, нягледзячы на ракетныя ўдары па Украіне і Кіеву, адбылася сустрэча Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” і Палку імя Кастуся Каліноўскага зь сябрамі міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднаньня Вярхоўнай Рады Украіны “За дэмакратычную Беларусь” Багданам Ярэменкам і Сяргеем Швецам. Былі закранутыя вельмі важныя пытаньні: 26 студзень 2023 г.

БЕЛАРУСКІ ДЭСАНТ У ЛЬВОВЕ – ПРАБЛЕМЫ І ПЛАНЫ

Тэмы беларуска-ўкраінскіх стасункаў, магчымыя сцэнары разьвіцьця падзей і супрацоўніцтва дзьвюх дзяржаў у будучыні абмеркавалі два палітолагі – дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда і беларускі эксперт Павел Усаў, а таксама палітычны гуру Беларусі Зянон Пазьняк і палітычны прадстаўнік Палку Кастуся Каліноўскага Зьміцер Шчыгельскі. Як пераадолець 1000 крокаў? Першым узяў слова і задаў тон размове як […]

УШАНАВАНЬНЕ ПАМЯЦІ М.ЖЫЗЬНЕЎСКАГА Ў КІЕВЕ

25 студзеня 2023 году Зянон Пазьняк, Зьміцер Шчыгельскі і Павел Усаў ушанавалі памяць Міхаіла Жызьнеўскага – беларуса, які загінуў 22 студзеня 2014 ад стрэлу куляй у сэрца на вуліцы Грушэўскага, падчас супрацьстаяньня рэжыму Януковіча ў Кіеве.

ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ – ВА УКРАІНЕ

Зянон Пазьняк з Паўлам Усавым паўдзельнічалі як прадстаўнікі беларускай грамадскасьці ва ўрачыстасьці, прысьвечанай 160-й гадавіне Паўстаньня 1863 году. Мерапрыемства праходзіла ў Львове на Лычакоўскіх могілках. Акцыю арганізавала польская дыяспара ва Украіне, на ёй прысутнічалі таксама дыпламаты Польшчы, Літвы і прадстаўнікі гарадзкіх і абласных уладаў Львова. Упершыню такое мерапрыемства сабрало прадстаўнікоў чатырох народаў Рэчы Паспалітай. «Сёньня […]