Нацыянальна-Вызвольны Рух
Гэты рэсурс разьлічаны на людзей, якім дарагія воля, свабода і нацыянальнае разьвіцьцё Бацькаўшчыны-Беларусі. Найперш — пазбаўленьне ад расейскай акупацыі і антыбеларускага рэпрэсіўнага рэжыму, што ад 1994 году захапіў Беларусь і нішчыць Беларускую нацыю.
Мотто, дэвіз Руху – Адраджэньне. Адраджэньне Беларусі, беларускай мовы, культуры, гістарычнай веды, навукі, свабоды веры, сацыяльнага дабрабыту, нацыянальных традыцыяў і годнасьці чалавека. Важная ёсьць салідарнасьць беларусаў на гэтым грунце.
Рух падтрымлівае барацьбу Украіны супраць расейскай агрэсіі, заклікае беларусаў змагацца разам з украінцамі супраць агульнага ворага — імпэрыялістычнай Расеі.
Азначаныя тэмы і зьвязаны зь імі абсяг падзей ёсьць пажаданымі на старонцы “Вольная Беларусь”, у рэчышчы інфармацыі бягучага часу.

10 крокаў да Новай Беларусі
- Кансалідацыя нацыянальна-дэмакратычных сіл і грамадства Беларусі на аснове Беларускай нацыянальнай ідэі «Адраджэньне». Абарона нацыі
- Пашырэньне прасторы беларускай мовы і культуры. Адраджэньне нацыі
- Вызваленьне беларускага народу ад уплываў ідэалогіі «русского міра». Дэсаветызацыя, дэрусіфікацыя
- Падтрымка Украіны ў барацьбе супраць расейскага агрэсара. Перамога Украіны. Дэмантаж расейскага імпэрыялістычнага рэжыму
- Вызваленьне Беларусі і беларусаў з-пад расейскай акупацыі і антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі
- Вяртаньне законнай Канстытуцыі 1994 году і дэмакратычнага заканадаўства ў краіне
- Правядзеньне свабодных, дэмакратычных выбараў у парламент Беларусі
- Народны суд над палітычнымі злачынцамі
- Рэформы: дзяржаўны лад, люстрацыя, эканоміка, адукацыя і навука, грамадзянская супольнасьць, судовая сістэма
- Рэгіянальная сістэма бясьпекі: Беларусь, Украіна, Польшча, Літва, Латвія і ўсебаковая супраца з заходнімі вайскова-палітычнымі саюзамі
поўная праграма па спасылцы
Навіны

ВІЗІТ У БАХМУТ
Зянон Пазьняк, Павел Усаў і Зьміцер Шчыгельскі наведалі пазіцыі беларускіх байцоў ва ўкраінскім Бахмуце, у ваколіцах якога ідуць жорсткія баі, сустрэліся з намесьнікам камандзіра Палку

СУСТРЭЧЫ Ў КІЕВЕ
Сёньня, нягледзячы на ракетныя ўдары па Украіне і Кіеву, адбылася сустрэча Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” і Палку імя Кастуся Каліноўскага зь сябрамі міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднаньня

БЕЛАРУСКІ ДЭСАНТ У ЛЬВОВЕ – ПРАБЛЕМЫ І ПЛАНЫ
Тэмы беларуска-ўкраінскіх стасункаў, магчымыя сцэнары разьвіцьця падзей і супрацоўніцтва дзьвюх дзяржаў у будучыні абмеркавалі два палітолагі – дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда і беларускі

УШАНАВАНЬНЕ ПАМЯЦІ М.ЖЫЗЬНЕЎСКАГА Ў КІЕВЕ
25 студзеня 2023 году Зянон Пазьняк, Зьміцер Шчыгельскі і Павел Усаў ушанавалі памяць Міхаіла Жызьнеўскага – беларуса, які загінуў 22 студзеня 2014 ад стрэлу куляй

ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ – ВА УКРАІНЕ
Зянон Пазьняк з Паўлам Усавым паўдзельнічалі як прадстаўнікі беларускай грамадскасьці ва ўрачыстасьці, прысьвечанай 160-й гадавіне Паўстаньня 1863 году. Мерапрыемства праходзіла ў Львове на Лычакоўскіх могілках.

СПАЧУВАНЬНЕ
Беларускі Нацянальны сакратарыят Руху «Вольная Беларусь», як і ўсе беларусы, якім не абыякавы лёс украінскага народу, выказваем словы спачуваньня і падтрымкі ў сувязі з катастрофай

